Пра нас

ААТ «ГАНДАЛЬМАШ», якое мае больш чым паўвекавую гісторыю, і дагэтуль з´яўляецца адным з вядучых прадпрыемстваў у вобласці гандлёвага машынабудавання ў краінах СНД.

Мы праектуем і вырабляем шырокі спектр машын і абсталявання для прадпрыемстваў масавага харчавання і гандлю. Наша прадукцыя пры ўмераных цэнах простая ў час эксплуатацыі, эканамічная і надзейная. Гэта думка як нашых пакупнікоў, так і калег, з якімі мы сустракаемся на выставах.

torgmash01-middle

Арыентацыя на дзяржаўны сектар, малы і сярэдні бізнес прымушае нас пастаянна клапаціцца пра якасць выпускаемай прадукцыі без рэзкага павышэння цэн.

Уся выпускаемая прадукцыя праходзіць сертыфікацыю, мае беларускі, расійскі і ўкраінскі сертыфікаты адпаведнасці і пасведчанні аб дзяржаўнай гігіенічнай рэгістрацыі.

У снежні 2004 года нам уручаны сертыфікат адпаведнасці № BY/112 05.01.031 00410, які сведчыць, што сістэма менеджмента якасці вытворчасці тэхналагічнага абсталявання для прадпрыемстваў грамадскага харчавання і гандлю адпавядае патрабаванням стандарта СТБ ISO9001-2009.

Прадпрыемства вытрывала выпрабаванне часам, захаваўшы традыцыі і засвойваючы новыя накірункі ў сваёй дзейнасці.

Сёння на прадпрыемстве працуе каманда кваліфікаваных спецыялістаў, якая не спыняецца на дасягнутым, ставіць перад сабой новыя мэты і задачы. Гэта пашырэнне вытворчасці і партнёрскіх адносін, павелічэнне асартыменту прадукцыі, якая вылучаецца высокай якасцю.

Галоўныя прынцыпы нашай дзейнасці на працягу ўсяго існавання застаюцца назменнымі: традыцыі, якасць, надзейнасць.